На тэрыторыю амбасады Беларусі ў Вільні ўначы кінулі лямпадку.
У лямпадцы, як падазрае паліцыя Вільні, знаходзілася лёгказапальная сумесь. У выніку пачаўся пажар.
Здарэньне адбылося ў ноч на 20 красавіка ў 00:13 на вуліцы Міндоўга. Паліцыя пачала дасудовае расьсьледаваньне. Невядомага шукаюць.
Мінулы інцыдэнт зь беларускай амбасадай у Вільні адбыўся 27 лютага 2022 году. Тады пратэстоўцы зламалі мачту зь дзяржаўным сьцягам Беларусі, пратэстуючы супраць далучэньня рэжыму Лукашэнкі да нападу Расеі на Ўкраіну.
Таксама на плоце беларускай амбасады раней пісалі слова «тэрарыст», адрасаванае Лукашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з Пушыліным Украіна адклікае свайго амбасадара ў Беларусі для кансультацый ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывісты выйшлі да беларускай амбасады ў Вільні ў масках з тварамі «вясноўцаў». Фотарэпартаж