Пра гэта паведамляе выданьне The Village.
Назва крамы (еДИН) — ад расейскай абрэвіятуры Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.
На сайце крамы не паведамляецца, што крама зьвязаная зь сілавікамі і зьняволенымі, але інфармацыю пра гэта апублікавала само МУС у сваім тэлеграм-канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Драбілі дошкі на трэскі, пасьля іх адпраўлялі ў Эўропу». Былыя палітвязьні расказваюць пра сваю працу ў беларускіх калёніях«Калі Вы зайшлі ў нашу інтэрнэт-краму, гэта азначае, што Вы — аматар якасьці і камфорту», — гаворыцца на сайце.
У каталёгу — у асноўным мэбля: канапы, шафы, сталы, ложкі, крэслы. «Увогуле, пры жаданьні можна і ўвесь інтэр’ер абставіць у стылі „зроблена зьняволенымі“», — піша The Village.