«Плян па штрафах» у Менску перавыканалі ў тры разы

Ілюстрацыйная выява

Летась у Менску замест заплянаваных 11 053 930 беларускіх рублёў ў гарадзкі бюджэт у выглядзе штрафаў сабралі 30 763 767,68 руб, вынікае з справаздачы аб выкананьні бюджэту за 2022 год, якую зацьвердзіў Менгарсавет 24 сакавіка.

Дакумэнт апублікавалі 19 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Усяго ў бюджэт з сталіцы сабралі 7385571472,35 рубля, зрасходавана 7 257 871 236,23 рубля. Прафіцыт склаў 127 700 236,12 рубля.

Падатак на даходы і прыбытак і падатак на тавары (работы, паслугі) сталі найбуйнейшымі артыкуламі даходаў. Іх сумы складаюць 5,79 млрд і 433,24 млн рублёў замест заплянаваных 5,43 млрд і 476,55 млн рублёў адпаведна.

На ахову здароўя і агульнадзяржаўную дзейнасьць пайшло больш за ўсё грошай з дзяржбюджэту — 1,72 млрд рублёў (заплянавана было 1,73 млрд) і агульнадзяржаўную дзейнасьць: 1,48 млрд рублёў замест заплянаваных 1,53 млрд.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уступная кампанія 2023: БДМУ хоча набраць паўтысячы «мэтавікоў», а БДУ ня будзе вучыць журналістаў за грошы