«Каманда MOST лічыць, што двойчы прызнаньне акаўнту ў TikTok „экстрэмісцкай прадукцыяй“ зьяўляецца пацьвярджэньнем немэтазгоднага выдаткоўваньня дзяржаўных сродкаў: для гэтага правялі два судовыя пасяджэньні ў двух судах розных беларускіх рэгіёнаў», — патлумачылі ў выданьні прычыну скаргі.
23 студзеня 2023 году суд Ленінскага раёну Горадні ўключыў сацсеткі выданьня, у тым ліку TikTok, у «Сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У гэты ж сьпіс па рашэньні суда Крупскага раёну ад 17 красавіка зноў уключылі TikTok выданьня.
Як адзначае БАЖ, з падачы пракуратуры ўжо двойчы залічылі да «экстрэмісцкіх» і інтэрнэт-сайт выданьня «Ex-press.by»: спачатку у кастрычніку 2021-га, а потым у лютым 2023 году. 12 красавіка суд Барысаўскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонку выданьня ў сацсетцы «Одноклассники» пад назвай «Добро пожаловать в реальность!».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 красавіка: 3 гады калёніі за антываенны допіс у Telegram; песьні яшчэ аднаго гурту прызналі экстрэмісцкімі