Пачаўся суд на былой супрацоўніцай райвыканкаму за перадачу зьвестак пра сілавікоў

Сьвятлана Бычкоўская

Сьвятлана Бычкоўская працавала ў службе «Адно акно» Кастрычніцкага раёну Менску.

Былую супрацоўніцу службы «Адно акно» Кастрычніцкага раёну Менску Сьвятлану Бычкоўскую затрымалі 21 красавіка 2022 году. Суд пачаўся 20 красавіка 2023 года ў Менску, паведамляе «Вясна».

У відэа, зьнятым пад прымусам сілавікамі, яна сказала, што перадала асабістыя зьвесткі сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі».

Яе абвінавачваюць паводле:

  • ч. 3 арт. 130 КК («Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»),
  • арт. 352 КК («Неправамернае завалоданьне кампутарнай інфармацыяй»),
  • ч. 3 арт. 203-1 КК («Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных»),
  • ч. 3 арт. 426 («Перавышэньне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў»).

Працэс над Сьвятланай праходзіць у Менскім гарадзкім судзе. Справу разглядае судзьдзя Дзіна Кучук.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор, супрацоўнік банку, начальнік аддзелу Life. Каго маглі затрымліваць па справе «Чорнай кнігі Беларусі», дзе працаваў агент ГУБАЗіКу