Вырак ў Горадні за допіс пра «расейскіх захопнікаў»
У Горадзенскім абласным судзе вынесьлі прысуд у справе 46-гадовага Алега Завадзкага, якога абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і ў распальваньні сацыяльнай варожасьці (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядаў судзьдзя Віталь Кулеш, паведаміла «Вясна».
Мужчына, паводле матэрыялаў абвінавачаньня, разьмясьціў у Telegram публікацыі, у якіх даваў нэгатыўную ацэнку Лукашэнку, а таксама нібыта заклікаў да гвалту ў дачыненьні да расейскіх вайскоўцаў. Ён, сярод іншага, напісаў:
«Расейскія захопнікі, якія ўдзельнічаюць у гвалтоўным захопе чужой дзяржаўнай тэрыторыі ваеннай сілай».
15 лютага КДБ унёс прозьвішча Алега Завадзкага ў сьпіс асобаў, якія нібыта маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 красавіка: затрымалі намесьніка кіраўніка «Тэхнабанку»; аблава на «Нафтане» і «Паліміры»; затрыманьні ў НавалукомліЧарговае папаўненьне «сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У абноўлены сьпіс трапілі:
- Сацсеткі Instagram, «Укантакце» і YouTube гомельскага гурту «Дзеці хрушчовак» і апублікаваная там інфармацыя, а таксама песьні гурту «2020», «Таракан», «Папіцот» (рашэньне прыняў суд Цэнтральнага раёну Гомля 11 красавіка);
- Telegram-каналы і чаты «Dzik Pic Chat», «ВАРШАВА БЕЛАРУСЫ ИДЕЙНЫЕ ЛЮДИ», «Алиса рассказывает», «Жлобин Для Жизни Чат», «Partyzanka»;
- Кніга Сяргея Сюзева «Двадцать лет рабства: Беларусь сегодня»;
- Старонкі ў «Одноклассниках» «EX-PRESS.ВY. Добро пожаловать в реальность!», «ЕленаЯнушковская НАСТОЯЩАЯ БЕЛАРУСЬ»; TikTok-акаўнты «YouTube_Belarus», «welcometobelarus2020», «Твой сосед», «Гражданская Реакция», «vuvorit.uа», «Неруссо туристо», «MOST Media», «Змагар».
У Рэчыцы затрымалі вядомага шаржыста
У Рэчыцы затрымалі Анатоля Шчогалева. Ён вядомы сваімі шаржамі на знакамітасцяў і вядзе свой блог, піша «Палеская Вясна».
На відэа, зьнятым сілавікамі, мужчына распавядае, што ў Instagram ён быў падпісаны на «дэструктыўныя тэлеграм-каналы» і «займаўся распаўсюдам дэструктыўнай інфармацыі».
Тэлеграм-канал Рэчыцкага РАУСа паведаміў, што Шчогалеў атрымаў «суткі» па адміністратыўным артыкуле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацсеткі і песьні гурту Tor Band прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», з Youtube-каналу гурта зьніклі відэа зь мільённымі праглядамі