Тэнісістка Арына Сабаленка: «Калі б я магла спыніць гэтую вайну, я б гэта зрабіла»

Арына Сабаленка

Пераможца Australian Open падкрэсьліла, што яна ня мае ніякага дачынення ні да палітыкі, ні да Аляксандра Лукашэнкі, які некалькі разоў згадваў яе ў сваіх выступах.

«Калі б я магла спыніць гэтую вайну, я б гэта зрабіла», — заявіла другая ракетка сьвету на турніры Porsche Tennis Grand Prix у Штутгарце.

Словы спартоўкі цытуе тэлеграм-канал «BILD на русском». «Шмат людзей паказваюць на мяне пальцам, а некаторыя, магчыма, ненавідзяць мяне. Я нічога не зрабіла супраць Украіны. Яны ня любяць мяне толькі таму, што я нарадзілася ў Беларусі», — сказала тэнісістка.

  • Пасьля сфальсыфікаваных выбараў 2020 году ў Беларусі і гвалту сілавікоў супраць удзельнікаў масавых пратэстаў Арына Сабаленка падпісала «праўладны» ліст беларускіх спартоўцаў.
  • Раней украінская тэнісістка Лэся Цурэнка адмовілася ад матчу з Сабаленкай, якая цяпер трэніруецца ў Маямі (ЗША).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нянавісьць у распранальні». Чаго ня хоча разумець Сабаленка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх тэнісістаў дапусьцяць на Ўімблданскі турнір пад нэўтральным сьцягам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАК патлумачыў альгарытм допуску беларусаў і расейцаў да Адімпіяды ў нэўтральным статусе