Дырэктарка «Слаўцэнтру» Ірына Зімнева — на Акрэсьціна, яе мужа арыштавалі
13 красавіка судзьдзя Тацяна Мотыль прысудзіла дырэктарцы Цэнтру славянскіх моваў і культураў «Слаўцэнтар» Ірыне Зімневай штраф у 740 рублёў паводле арт. 19.1 КаАП («Хуліганства»). Аднак пасьля гэтага на волю Зімнева ня выйшла.
15 красавіка праваабаронцам стала вядома, што яна знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна.
Таксама зьявілася інфармацыя, што мужа Ірыны — Аляксея — арыштавалі на 14 дзён паводле арт. 19.1 КаАП («Хуліганства»).
Дома ў сямейнай пары застаюцца дзьве непаўнагадовыя дачкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 красавіка: затрымалі былога выкладчыка менскай ВНУ; дырэктарку «Слаўцэнтру» аштрафавалі, але ня вызвалілі12 красавіка праваабаронцам стала вядома пра затрыманьне Ірыны Зімневай, а таксама дзьвюх яе намесьніц: іх адпусьцілі пасьля допыту. Падчас ператрусу ў галоўным офісе вынялі ўсе кампутары.
«Слаўцэнтар» займаецца арганізацыяй курсаў польскай мовы, а таксама дае кансультацыі па атрыманьні карты паляка і паступленьні ў польскія ВНУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 12 красавіка: затрымалі дырэктарку Цэнтру славянскіх моваў і культураў; сына Лябедзькі зноў асудзіліУ Гомлі затрымалі музыку
У Гомлі затрыманы музыка Алекс Трэш, паведаміў у Фэйсбуку гомельскі актывіст Ільля Міронаў.
«Увечары 13 красавіка быў арыштаваны мой сябар, вядомы ў Гомлі музыкант Алекс Трэш, які граў у некалькіх гуртах. Учора адбыўся суд, па адміністрацыйным правапарушэньні (як відаць, 19.11 КаАП РБ). Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Які прысуд, невядома», — напісаў Міронаў.