Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менску сымболіка і атрыбутыка — мэдаль «Гонар і годнасць» з надпісам на авэрсе «Гонар i годнасьць» і з надпісам на рэвэрсе «Беларусь перадусiм!» з калодкай, абцягнутай стужкай блакітнага колеру зь бел-чырвона-белай устаўкай у цэнтры, а таксама яе лічбавыя выявы — прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пра гэта паведамляе «Вясна».
Аднак у Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісціх матэрыялаў інфармацыі пра мэдаль пакуль няма.
Мэдаль «Гонар і годнасць» Аб’яднаны пераходны кабінэт прадставіў 11 лютага. Узнагародай будуць адзначаць людзей, якія «праявілі выключную адданасьць у служэньні Беларусі». У інтэрнэце адразу ж пачаліся спрэчкі аб дарэчнасці фразы на абароце — «Беларусь перадусім».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Знайсьці адваката для палітвязьня амаль нерэальна». Юрыст камэнтуе «зьнікненьне» вядомых палітычных зьняволеных ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 красавіка: 4 гады турмы за адміністраваньне тэлеграм-каналу; 2 гады — за «паклёп» на Лукашэнку