Як захоўваць грошы, калі раптам давядзецца ўцякаць. Парады эканаміста
Your browser doesn’t support HTML5
Ужо другі месяц запар беларускі рубель таньнее да даляра, эўра і юаня, умацоўваючыся толькі да расейскага рубля. У гэты ж час МВФ і Сусьветны банк прагназуюць, што ВУП Беларусі вырасьце у 2023 годзе ўсяго больш як на 0,5%. Што адбываецца зь беларускай эканомікай і што яе чакае ў найбліжэйшай будучыні? Тлумачыць прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай ў пытаньнях эканамічных рэформаў і віцэ-прэзыдэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч.