Менскі гарадзкі суд 14 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы «Смарт Скул» Дзьмітрыя Юртаева. Справу разглядае судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч, паведамляе «Вясна».
Юртаева вінавацяць па друх артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 ( абраза прэзыдэнта ) і ч. 1 арт. 130( распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці).
Палітзьняволенага Дзьмітрыя Юртаева 21 верасьня 2023 году затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Выкладчыка прымусілі на камэру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца, нібыта ён у жніўні 2020 году хадзіў на акцыі пратэсту, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі новы рэкорд колькасьці палітвязьняўПерад гэтым Дзьмітрыя двойчы арыштоўвалі ў адміністрацыйных справах. За некалькі дзён да заканчэньня чарговага тэрміну супраць яго завялі крымінальную справу.
Таксама ў праўладных тэлеграм-каналах зьявіліся скрыншоты зь яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеяньняў уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя дэталі арышту дырэктаркі менскай прыватнай школы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Школу закрылі, пракуратура патрабуе сьпісы вучняў». Як рэжым Лукашэнкі зьнішчае прыватную сярэднюю адукацыю