Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Сымона Рак-Міхайлоўскага

Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст і палітычны дзеяч

Падзеі 14 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

14 красавіка 1885 году нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадзка-палітычны дзеяч, чалец Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (1920–1922).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад нацыянальным сьцягам і гербам «Пагоня». 10 фактаў пра Першы Ўсебеларускі кангрэс

Таксама ў гэты дзень

1432 — пачаў валадарыць Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі.

1849 — вугорскія паўстанцы абвясьцілі аб незалежнасьці Вугоршчыны ад Аўстрыі.

1871 — у Нямеччыне створаны парлямэнт — райхстаг.

1894 — адбылася першая публічная дэманстрацыя кінапраектара Томаса Эдысана.

1912 — карабель «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам і патануў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гадзіньнік ахвяры катастрофы «Тытаніка» зь Віцебску прадалі на аўкцыёне

1956 — ангельскія вынаходнікі прадэманстравалі, як дзейнічае відэамагнітафон.

1978 — Вярхоўны Савет БССР прыняў «брэжнеўскую» Канстытуцыю Беларусі, апошнюю ў савецкай імпэрыі (дзейнічала да 1994 году).

1988 — у Варшаве заснавалі Беларускае аб’яднаньне студэнтаў.

2011 — Рада бясьпекі ААН асудзіла тэракт у менскім мэтро, які здарыўся 11 красавіка. У Менску пахавалі першых 8 ахвяраў тэракту.

2012 — зь Віцебскай калёніі вызвалены былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Андрэй Саньнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саньнікаў тлумачыць, як беларусаў «трымаюць за ідыётаў»

У гэты дзень нарадзіліся

1835Валяр’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1880Язэп Дыла, грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.

1920Аляксей Карпюк, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Быкаў угаворваў яго стаць вар’ятам. 10 фактаў пра пісьменьніка Аляксея Карпюка

1961Арына Вячорка (ад нараджэньня Поўзік), гісторык, пэдагог, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Арына Вячорка

1962 Пётар Марцаў, журналіст і выдавец.

Пётар Марцаў

У памяці

1101Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), полацкі князь.

1347Антоні, адзін з трох віленскіх мучанікаў, павешаны.

1707 Тодар Абуховіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мэмуарыст.

1939Паўлюк Шукайла, пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

2003 Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.

Зора Кіпель