У Гомельскім абласным судзе 11 красавіка вынесьлі прысуд Мікалаю Давыдаву паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), ч. 1 арт. 368 («Абраза Лукашэнкі»), ч.1 арт. 130 («Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»).
Справу разглядаў судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў. Як паведаміла «Гомельская Вясна», Мікалай Давыдаў да затрыманьня працаваў вядучым інжынэрам-канструктарам ААТ «Гомсельмаш».
Судзьдзя прызначыў Мікалаю 2 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму і 2000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Сапега пагадзілася на эстрадыцыю ў Расею, мэнэджара культуры Макарэвіча вызвалілі пасьля 5 месяцаў за кратамі