Урад Італіі абʼявіў надзвычайнае становішча тэрмінам на шэсьць месяцаў, каб справіцца з наплывам мігрантаў, якія прыбываюць на паўднёвыя берагі краіны. З пачатку 2023 году ў Італію прыбыла 31 тысяча мігрантаў — амаль у чатыры разы больш, чым за той жа пэрыяд летась і пазалетась, піша DW
Дзяржаўная тэлевізія Італіі паведаміла аб чаканым прызначэньні спэцыяльнага ўпаўнаважанага. Таксама было ўхвалена першапачатковае фінансаваньне ў памеры 5 мільёнаў эўра ў рамках захадаў, зацьверджаных прэмʼер-міністрам Джоржай Мэлёні і яе кабінэтам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Італія абвінаваціла ПВК «Вагнер» у павелічэньні колькасьці мігрантаўУ заяве, зробленай пасьля пасяджэньня кабінэта, урад адзначыў, што надзвычайнае становішча неабходнае для «тэрміновых надзвычайных захадаў у зьніжэньні перагружанасьці» цэнтру прыёму мігрантаў на невялікім італьянскім востраве ў Міжземным моры.
Акрамя таго, патрэбны «новыя будынкі, прыдатныя як для размяшчэньня, так і для апрацоўкі і рэпатрыяцыі мігрантаў, у якіх няма неабходных умоў для знаходжаньня» ў Італіі, гаворыцца ў заяве ўраду.
Па дадзеных МУС Італіі, з пачатку гэтага года каля 31 тысячы мігрантаў дасягнулі берагоў краіны. Частку зь іх выратавалі італьянскія вайсковыя судны, іншыя дабраліся да Італіі без староньняй дапамогі.
Гэта амаль у чатыры разы больш, чым тыя прыкладна 8 тысяч чалавек, якія прыбылі ў Італію за той жа пэрыяд у кожным з двух папярэдніх гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Берлюсконі шпіталізавалі ў аддзяленьне інтэнсіўнай тэрапіі зь лейкеміяй