Паводле слоў Пэтэра Сіярта, галоўным чынам пастаўкі будуць ісьці праз газаправод «Турэцкі паток».
У канцы лета мінулага году Сіярта расказаў, што Будапэшт дамовіўся з «Газпромам» аб дадатковых пастаўках газу ў аб’ёме каля 6 мільёнаў кубамэтраў за дзень, пачынаючы зь верасьня, замест 2,5 млн кубамэтраў у жніўні.
Падчас візыту ў Расею 11 красавіка кіраўнік вугорскага МЗС адзначыў, што бакі дамовіліся аб адтэрміноўцы плацяжоў за газ вышэй за пэўную мяжу ў выпадку экстрэмальнага росту цэнаў на паліва.
85% паставак прыроднага газу ў Вугоршчыны паступае з Расеі, таму бесьперабойнасьць вельмі важная, падкрэсьліў Сіярта. Палітык таксама паведаміў, што на перамовах абмяркоўвалі пытаньне аплаты транзыту расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба» — з Расеі ў Эўропу праз Украіну. Цяпер Вугоршчына будзе расплачвацца з Украінай наўпрост праз кампанію MOL.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Алейнік прыляцеў у Будапэшт, пакуль кіраўнік МЗС Вугоршчыны Сіярта гасьцюе ў МасквеАкрамя таго, Сіярта сустрэўся з кіраўніком расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Росатом» Аляксеем Ліхачовым і абмеркаваў пытаньне будаўніцтва ў Вугоршчыне атамнай станцыі «Пакш-2». Бакі дамовіліся ўнесьці зьмены ў дакумэнтацыю так, каб зьвязаныя з праектам працэсы не траплялі пад заходнія санкцыі.
Вугоршчына, у адрозьненьне ад большасьці краін ЭЗ, захоўвае добрыя адносіны з Масквой. Сёлета Сіярта наведваў і Менск, дзе сустрэўся зь міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь якой місіяй прыехаў у Менск вугорскі міністар і пры чым тут Крэмль і Кіпр