Дзяржава выдзеліць паўмільёна рублёў на археалягічныя раскопкі на рацэ Менцы ў вёсцы Гарадзішча пад Менскам. Грошы возьмуць зь бюджэту, раней іх плянавалі выдаткаваць на «стварэньне Беларускай касьмічнай сыстэмы дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі».
Раскопкі ў Гарадзішчы, на месцы якога ўзьнік Менск, праводзяць супрацоўнікі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук. Работы працягваюцца трэці год.
Гісторыкі адзначалі, што Менск ужо існаваў у Х стагодзьдзі, падчас раскопак на гарадзішчы на рацэ Менцы, а таксама вакол яго знайшлі матэрыялы, якія датуюцца тым стагодзьдзем.
У Гарадзішчы працуе музэй «Стары Менск», дзе ёсьць экспанаты, зьвязаныя зь гісторыяй гораду. На раскопках у жніўні 2022, напрыклад, знайшлі донца гаршчка з асабістым гербам князя Ізяслава — гэта канец Х — пачатак ХІ стст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Менскам знайшлі фрагмэнт гаршка з гербам князя Ізяслава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня»: 1956 год, беларусы ўздымаюць галаву. Разгром абаронцаў і канец Замчышча