Разглядала справу Аляксандра Данілевіча судзьдзя Тацяна Фалькоўская, яна вынесла вырак на 10 гадоў зьняволеньня, як і прасіла пракурорка на працэсе.
Адваката Аляксандра Данілевіча абвінавачваюць у «пасобніцтве ў закліках да санкцый» спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калёніі, і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці».
Так кваліфікавалі ягоныя адвакацкія парады, падрыхтоўку страйкамам лістоў у адрас нарвескай кампаніі Yara і Міжнароднага Алімпійскага камітэту, а таксама інтэрвію спартоваму выданьню Tribuna.cоm.
Разглядае справу Аляксандра Данілевчіа судзьдзя Тацяна Фалькоўская.
Як раней паведаміў калега падсуднага Дзьмітрый Лаеўскі, пракурорка запрасіла для яго 10 гадоў калёніі.
Віны адвакат не прызнаў і настойваў, што выконваў свае прафэсійныя абавязкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзяць палітзьняволенага адваката Аляксандра Данілевіча- Аляксандар Данілевіч — пасьпяховы адвакат, які спэцыялізуецца на прадстаўленьні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камэрцыйным арбітражы.
- У красавіку 2022 году Аляксандра звольнілі з прычыны ягонай грамадзянскай пазыцыі з Факультэта міжнародных адносінаў БДУ. Ён працаваў там 20 гадоў.
- Аляксандар перастаў выходзіць на сувязь 20 траўня. Пазьней стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
- Данілевіч падпісаў адкрыты антываенны зварот адвакатаў і юрыстаў датычна дзеяньняў ва Ўкраіне, за гэта на яго завялі дысцыплінарную справу і звольнілі з факультэту міжнародных зносін, дзе ён працаваў больш за 20 гадоў.
- Адвакат абараняў чальцоў Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў, напрыклад гандбольнага трэнэра Канстанціна Якаўлева; ён сам актыўна займаецца спортам — веславаньнем, роварам, рэгбі. Валодае, акрамя беларускай і расейскай, яшчэ ангельскай, францускай і італьянскай. Сацыяльныя сеткі вядзе па-беларуску. Данілевіч выступаў за свабоду беларускім журналістам, якія сталі палітзьняволенымі.
- Ён аўтар разьдзелаў «Міжнароднае прыватнае права. Беларусь» і «Спартовае права. Беларусь» у Сусьветнай энцыкляпэдыі. Валодаў адвакацкім агенцтвам «Данілевіч і Валожынец».