Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Горкага і Горадзенскі абласны тэатар лялек увайшлі ў сьпіс «расейскіх тэатраў», якія ў 2023 годзе атрымаюць фінансавую падтрымку Расеі, паведамляе ТАСС.
Паводле Алы Манілавай, падтрымка замежных тэатраў ажыцьцяўляецца па двух кірунках — «закупка самага сучаснага тэатральнага сцэнічнага абсталяваньня» і «фінансаваньне прэм’ерных пастановак».
Расейская чыноўніца ўдакладніла, што абодва кірункі прафінансуюць у роўных долях: «5 млн [расейскіх] рублёў (больш за 120 тысяч даляраў ЗША) — на абсталяваньне, 5 млн — на пастаноўкі». Сродкі будуць выдзеленыя аўтаномнай некамэрцыйнай арганізацыяй «Русские сезоны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі тэатар «Современник» пацьвердзіў звальненьне акторкі Ліі АхеджакавайАдзначаецца, што расейская фінансавая падтрымка сёлета будзе выдзеленая тэатрам 10 краін. Акрамя двух беларускіх, у пералік увайшлі ўстановы Армэніі, Казахстану, Грузіі, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану, а таксама непрызнаных Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Тбіліскі Дзяржаўны акадэмічны расейскі драматычны тэатар імя Грыбаедава заявіў, што адмаўляецца ад расейскай субсыдыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сакрэтны крамлёўскі дакумэнт падрабязна апісвае пляны расейскага захопу Беларусі да 2030 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта русыфікацыя ператварыла Беларусь у пляцоўку, зь якой Расея бамбіць Украіну», — украінскі дэпутат і гісторык Вятровіч