Расейскі тэатар «Современник» пацьвердзіў звальненьне акторкі Ліі Ахеджакавай

Лія Ахеджакава

У тэатры расказалі, што Ахеджакава звольнілася па ўласным жаданьні з 5 красавіка, паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы РИА «Новости», ТАСС і «Интерфакс».

Акторка расказала пра сыход з тэатру яшчэ ў сакавіку. Тады кіраўніцтва тэатру вырашыла прыбраць з рэпэртуару спэктакль «Гульня ў джын», у якім Ахеджакава грала адну з галоўных роляў. Па словах акторкі, дырэктар тэатру Юры Кравец патлумачыў, што пастаноўку прыбралі праз лісты гледачоў, якія асуджалі антываенную пазыцыю Ахеджакавай.

Ахеджакава паведаміла, што пасьля сыходу з тэатру працягне займацца гастрольнай дзейнасьцю і застанецца жыць у Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ​​​​​​​«Жыве Беларусь назаўсёды!». Лія Ахеджакава пра беларускае шчасьце, адплату і спробы забраць у яе званьне народнай артысткі