WP: «Вагнэраўцы» спрабавалі купіць зброю ў Турэччыне

Найміты ПВК «Вагнэр» ва Ўкраіне, люты 2023

Журналісты амэрыканскага выданьня The Washington Post прааналізавалі больш за 50 старонак сакрэтных дакумэнтаў па нацыянальнай бясьпецы ЗША, якія нядаўна ў выніку працёку інфармацыі трапілі ў адкрыты доступ.

Зь іх стала вядома, што расейская прыватная ваенная кампанія «Вагнэр» вяла перамовы пра закупку зброі ў Турэччыне — краіне, якая ўваходзіць у NATO.

«У пачатку лютага прадстаўнікі ПВК „Вагнэр“ сустрэліся з турэцкімі кантактамі, каб набыць у Турэччыне зброю і абсталяваньне для байцоў ПВК у Малі і Ўкраіне», — цытуе WP адну са справаздач. Паводле справаздачы, часовы прэзыдэнт Малі Асімі Гаіта пацьвярджаў, што ягоная краіна гатовая набыць у Турэччыны зброю для ПВК «Вагнэр».

Чым завяршыліся перамовы і ці ведалі пра іх улады Турцыі, з дакумэнтаў невядома. Прэс-служба ўраду Турцыі і пасольства Малі ў Вашынгтоне адмовілі Washington Post у камэнтарах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыгожын заявіў аб вяртаньні з вайны і памілаваньні 5 тысяч расейскіх вязьняў, завэрбаваных у ПВК «Вагнэр»