«Украінская энэргасыстэма ўжо амаль два месяцы працуе без абмежаваньняў спажыўцоў з запасам магутнасьці. Гэтага выніку мы дабіліся дзякуючы тытанічнай рабоце энэргетыкаў, нашых міжнародных партнэраў, якія дапамагалі ў аднаўленьні сыстэмы. Самая складаная зіма пройдзеная. Наступны крок — адкрыцьцё экспарту электраэнэргіі, што дазволіць прыцягнуць дадатковы фінансавы рэсурс для неабходнага аднаўленьня зьнішчанай і рамонту пашкоджанай энэргетычнай інфраструктуры», — цытуе словы Галушчанкі прэс-служба Мінэнэрга.
Украіна экспартавала электраэнэргію ў Малдову і краіны ЭЗ з чэрвеня па 11 кастрычніка 2022 году. У Мінэнэрга ўдакладнілі, што за гэты пэрыяд было прададзена 2,6 мільярда кіляват-гадзін.
З 11 кастрычніка 2022 году Ўкраіна спыніла экспарт электраэнэргіі для стабілізацыі ўласнай энэргасыстэмы пасьля расейскіх ракетных удараў па энэргетычных аб’ектах.
З кастрычніка 2022 году расейскія войскі нанесьлі дзясяткі ракетных і бесьпілётных удараў па энэргетычных абʼектах Украіны, прычыніўшы сурʼёзную комплексную шкоду. Энэргетыкі прызнаюць, што сытуацыя з электразабесьпячэньнем на лініі фронту застаецца складанай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аварыі на водаправодзе ў Гомлі і Пінскім раёне. Гэта ўжо шосты падобны выпадак за тыдзень у Беларусі