У мэтах прадухіленьня гэтай практыкі і з улікам растлумачэньняў Эўракамісіі літоўская мытня ў канцы мінулага году ўзмацніла кантроль тавараў з драўніны — у пунктах пропуску з Рэспублікай Беларусь і Калінінградзкай вобласьцю Расейскай Фэдэрацыі.
Літоўская памежная служба адзначае, што з таго часу ўзмацнілася праверка дакумэнтаў і маршрутаў перавозкі тавараў з мэтай пераканацца, што тавары, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЭЗ, сапраўды вязуцца з трэцяй краіны, а не з Расеі ці Беларусі.
Калі выяўляліся нестыкоўкі, невыкананьні патрабаваньняў, адсутнасьць пацьверджаньня паходжаньня тавараў, то драўніну і прадукцыю дрэваапрацоўкі на тэрыторыю ЭЗ не прапускалі.
Агулам за першы квартал 2023 года мытная служба Літвы адмовіла ў працэдурах імпарту, экспарту і транзыту амаль 9 тысяч разоў, тады як летась з моманту пачатку вайны ва Ўкраіне адмоў было 27 тысяч. Цяпер вядзецца амаль 100 расьсьледаваньняў магчымых абходаў санкцый, за іх невыкананьне завялі 27 адміністрацыйных спраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пінскдрэў» і іншыя беларускія кампаніі абыходзяць санкцыі праз Казахстан і Кіргізстан, — матэрыялы расьсьледаваньняРаней «Беларускі расьсьледніцкі цэнтар»(БРЦ) даведаўся, што некаторыя прыватныя і дзяржаўныя кампаніі Беларусі працягваюць зарабляць на экспарце ў Эўразьвяз, нягледзячы на санкцыі. У БРЦ апублікавалі новыя пацьверджаньні таго, што ў Эўразьвяз праз Казахстан і Кіргізстан паступае беларуская драўніна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы затрымалі 80 партыяў беларускай драўніны з моманту ўвядзеньня санкцый