Падчас візыту ў Польшчу прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выступіў на плошчы ў Варшаве. У сваёй прамове ён прыгадаў Беларусь.
Словы са звароту цытуе «Наша Ніва».
«Дарагі польскі народ!
Я ўпэўнены, ты ведаеш, што салідарнасьць ахоплівае цяпер больш, чым лёс нашых двух народаў. Калі мы з вамі вольныя — гэта гарантыя, што свабода будзе моцнай ва ўсіх нашых краінах-суседзях, у Эўразьвязе.
Румынія, Славаччына, Літва і іншыя краіны Балтыі — усе мацнейшыя, калі мы вольныя.
Калі мы вольныя — гэта гарантыя, што свабода выстаіць у Малдове, не пакіне Грузію, і прыйдзе — абавязкова прыйдзе — у Беларусь», — сказаў Зяленскі.