Пра гэта паведаміў сьпікер малдоўскага парлямэнту Ігар Гросу. Ён напісаў пра гэта ў сваім Твітэры пасьля сустрэчы ў Вільні са Сьвятланай Ціханоўскай.
Prior to my departure to 🇲🇩, I talked with @Tsihanouskaya. We discussed our commitment to democracy & human rights. I%27m pleased to say that @Parliament_RM established the "For a Democratic #Belarus!" friendship group as a sign of support for the aspirations of Belarus people. pic.twitter.com/3cn27OpDAn
— Igor Grosu (@Igor_Grosu_md) April 5, 2023
Перад ад’ездам у Малдову я размаўляў зь Ціханоўскай. Мы абмяркоўвалі нашую прыхільнасьць дэмакратыі і правам чалавека. Я рады паведаміць, што парлямэнт стварыў групу «За дэмакратычную Беларусь» на знак падтрымкі памкненьняў беларускага народу.
Перамовы аб стварэньні такой групы ў малдоўскім парлямэнце прадстаўнікі каманды Ціханоўскай вялі яшчэ ў сьнежні 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Малдове пачалі стварэньне дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь»