Аляксандер Чэфэрын, кіраўнік UEFA (Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў), паведаміў, што зьвяз абмеркаваў сытуацыю ў Беларусі і вырашыў, што беларускія каманды ня будуць выключаныя зь міжнародных спаборніцтваў.
Пра гэта піша інтэрнэт-выданьне «Трыбуна».
Чакаецца, што сытуацыя ў Беларусі таксама будзе абмеркаваная на наступным пасяджэньні выканкаму 28 чэрвеня.
Раней UEFA адрэагаваў на заклік дэпутатаў Эўрапарлямэнту. 104 дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту падпісалі ліст да Чэфэрына з просьбай адхіліць зборную Беларусі ад удзелу ў кваліфікацыйных матчах да чэмпіянату Эўропы 2024 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне заклікалі адхіліць Беларусь ад адбору на Чэмпіянат Эўропы-2024 у футболеМногія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 году працягвае Расея ва Ўкраіне з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.
Беларускія футбольныя каманды гэта пакуль не закранула.