Узровень вады ў рэках на Гомельшчыне расьце, адзначае Гомельскаt абласное таварыства выратаваньня на водах.
Паводле зьвестак Белгідрамэту, небясьпечны узровень вады на 5 красавіка назіраюць на наступных рэках Гомельшчыны:
- Сож у Гомлі: 565 см (+27 см. за дзень, вада на пойме),
- Прыпяць у Петрыкаве: 796 см(+2 см. за дзень).
У Веткаўскім, Кармянскім і Чачэрскіх раёнах супарцоўнікі МНС і Гомельскаага таварыства выратаваньня на водах аказваюць дапамогу ў перавозцы людзей.
У адным з затопленых падворкаў у Гомлі ратавальнікі дапамаглі інваліду, які там пражывае. На вуліцы Палявой у Гомлі дзяжураць работнікамі гарадзкога аддзела МНС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 40 дамоў у Докшыцах засталіся без вады. Гэта ўжо другі падобны выпадак у Беларусі за тыдзень