«Такая зброя ўжо выкарыстоўвалася ў Другой сусьветнай вайне, і, у тэорыі, нельга выключаць, што яна можа быць выкарыстана зноў. Зноў жа, маючы гэта на ўвазе, неабходна зрабіць усё, каб гэтага не адбылося», — цытуе Асту Скайсгірыце LRT.
Яна дадала, што прапанавала б «сур’ёзна паставіцца да размоў» Расеі.
«Так, гэта будзе эскаляцыя, і так, гэта не павысіць нашу бясьпеку. Наадварот, гэта зьнізіць бясьпеку ўсяго рэгіёна», — адзначыла дарадца Наўседы.
Скайсгірыце заявіла, што Літва і іншыя краіны таксама «занепакоеныя разьмяшчэньнем звычайных узбраеньняў, такіх як ракеты „Іскандэр“, у Беларусі або Калінінградзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі распрацуюць новую ваенную дактрыну. Апублікаваны новы праект Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекіПрэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію тэлеканалу «Россия 24», паказаным 25 сакавіка, заявіў, што да 1 ліпеня на тэрыторыі Беларусі завершаць будаўніцтва спэцыяльнага сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Гэтыя пляны рэзка асудзілі краіны Захаду, прадстаўнікі беларускіх дэмсіл, насьцярожана выказаўся Кітай.
Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся 31 сакавіка з пасланьнем да народу і парлямэнту, заявіў, што заплянаванае вяртаньне ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі — ня акт запалохваньня, а спроба засьцерагчы дзяржаву.
Пасол Расеі ў Менску Барыс Грызлоў заявіў, што сховішча расійскай ядзернай зброі будзе «прысунута да заходніх межаў Саюзнай дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз: разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі зьяўляецца прамой пагрозай для сыстэмы эўрапейскай бясьпекі