Фэдэрацыя разгледзела рэкамэндацыі выканкаму Міжнароднага алімпійскага камітэту і дапусьціла да спаборніцтваў спартоўцаў і пэрсанал, пачынаючы з чэмпіянату сьвету ў Баку ў канцы траўня.
«Рашэньне аб удзеле індывідуальных спартоўцаў і дапаможнага пэрсаналу з расейскімі і беларускімі пашпартамі ў нэўтральным статусе ў мерапрыемствах, якія праходзяць не пад эгідай Сусьветнай фэдэрацыі тхэквандо, будзе прынята пасьля чэмпіянату сьвету», — гаворыцца ў паведамленьні арганізацыі.
Будзе створаны спэцыяльны камітэт для праверкі «строгага нэўтралітэту» атлетаў, якія ўдзельнічаюць, і дапаможнага пэрсаналу.
Фэдэрацыя таксама пацьвердзіла свае «заклікі да міру» і «салідарнасьць з алімпійскай супольнасьцю Ўкраіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо 4-ая краіна ЭЗ адмовілася праводзіць спаборніцтвы ў фэхтаваньні праз допуск спартоўцаў зь Беларусі і Расеі28 сакавіка па выніках пасяджэньня выканкаму ў Лязане (Швайцарыя) МАК выпусьціў заяву, у якой рэкамэндаваў міжнародным фэдэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расейцам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Аднак агаварыўся, што канчатковае рашэньне застаецца за самімі фэдэрацыямі.
Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расейскія атлеты змогуць спаборнічаць «у якасьці індывідуальных нэўтральных спартоўцаў» (без выкарыстаньня сьцяга, гімна і сымболікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны «актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеяньняў» і ня маюць дзейных кантрактаў зь сілавымі і вайсковымі ведамствамі сваіх краін.
30 сакавіка Міжнародная фэдэрацыя настольнага тэнісу (ІТТФ) аб’явіла аб згодзе дапусьціць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай беларускіх і расейскіх удзельнікаў пры выкананьні імі строгага нэўтралітэту.
Раней стала вядома, што ў тым самым нэўтральным статусе расейцаў і беларусаў дапусьцяць да Ўімблданскага турніру, аднаго з найбольш прэстыжных тэнісных спаборніцтваў у сьвеце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх тэнісістаў дапусьцяць на Ўімблданскі турнір пад нэўтральным сьцягам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня думаю, што Недасекаў паедзе на Алімпіяду». Тлумачым, што за рашэньне прыняў МАК пра беларускіх спартоўцаў