10 шматкватэрных і 30 прыватных жылых дамоў у Докшыцах засталіся без халоднай вады — прычынай стаў выхад са строю глыбіннай помпы сьвідравіны водазабору, паведаміла МНС Беларусі.
Паведамленьне аб надзвычайным здарэньні паступіла ўчора ў 19:50. Аднавіць водазабесьпячэньне плянавалі да 09.00 2 красавіка, але паведамленьня аб аднаўленьні водазабесьпячэньня на момант публікацыі не было.
Докшыцкі водаканал 2 красавіка паведаміў, што праводзяцца аварыйна-рамонтныя работы, жыхарам арганізавалі падвоз пітной вады. Пункты раздачы працавалі з 8 да 11 гадзін каля дамоў 36 і 46 — вул. Палявая і 51 — вул. Гайдара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Частка Барысава праз аварыю засталася безь пітной вады. Гэты ўжо трэці падобны выпадак у Беларусі з пачатку году30 сакавіка адбылася аварыя на трубаправодзе ў старой частцы Барысава. Жыхары гэтага мікрараёну і частка новага засталіся безь пітной вады.
Да гэтага дзьве буйныя аварыі на вадаправодзе здарыліся ў студзені. 30 студзеня аварыя здарылася ў горадзе Ветка Гомельскай вобласьці, 16 студзеня без вады праз адключэньне аварыйнага кляпана засталіся амаль 19 тысяч жыхароў Пружанаў.