У студзені даляр патаньнеў на 1,69% (да 2,6737 рубля), у лютым — падаражэў на 4,61% (да 2,7970), у сакавіку — на 1,81%.
Сярэдні курс куплі вырас за апошні месяц на 1,89% (з 2,7783 да 2,8308 рубля), продажу — на 1,72% (з 2,8156 да 2,8641 рубля).
Для параўнаньня: у сакавіку 2022 году наяўны даляр патаньнеў на 8,46% пасьля падаражэньня ў лютым на 22,11% (рэакцыя рынку на ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны), за студзень — сакавік — падаражэў на 13,01% (з 2,5674 да 2,9013 рубля).
Па выніках 2022 году наяўны даляр падаражэў 5,93%, у 2021-м — патаньнеў на 1,99%, у 2020-м — падаражэў на 23,94%, у 2019-м — патаньнеў на 2,74%, у 2018-м — падаражэў на 9,09%, у 2017-м — на 1,62%, у 2016-м — на 4,69%, у 2015-м — На 33,37%, у 2014-м — на 46,73%, у 2013-м — на 10,88%.
Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росьце афіцыйнага курсу даляра ў першым квартале 2023 году
Паводле параўнальнага аналізу каціровак цэнтрабанкаў на 31 сьнежня 2022 і 31 сакавіка 2023 году, які правёў BPN, за гэты пэрыяд кошт даляра ў Беларусі вырас на 4,41% (з 2,7364 да 2,8571 рубля), сьведчыць праведзены BPN. Наперадзе Расея — 9,59% (з 70,3375 да 77,0863 рубля) і Таджыкістан — 6,97% (з 10,2024 да 10,9136 самані).
Менш, чым у Беларусі, даляр падаражэў у Кіргізстане і Узбэкістане, не зьмяніўся ў Азэрбайджане, Туркмэністане і ва Ўкраіне.
Патаньнела амэрыканская валюта ў Армэніі, Латвіі, Літве, Эстоніі, Казахстане, Малдове і Грузіі.
Качанава кажа, што «беларускі рубель умацоўваецца»
Старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Натальля Качанава ня бачыць неабходнасьці мяняць беларускія рублі.
«Сёньня шмат хто ўсьвядоміў, што наш беларускі рубель — сапраўды добрая валюта для нашых людзей. І няма сёньня неабходнасьці бегчы ў абменьнікі, ды гэта адчулі беларусы, — заявіла Качанава 1 красавіка ў праграме „Пытаньне № 1“ на тэлеканале „Беларусь-1“. — Я бачу, што сапраўды наш рубель умацоўваецца і давер да беларускай валюты ў людзей ну... несумненна, ён не проста ўзрастае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі рубель упаў усьлед за расейскім». Што далей будзе з курсам валют і ў чым захоўваць грошы