«Лукашэнка страціў суб’ектнасьць», — Зяленскі пра разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі

Уладзімір Зяленскі (у цэнтры) на прэс-канфэрэнцыі па выніках Бучанскага саміту разам з прэзыдэнтам Малдовы і прэм'ер-міністрамі Харватыі, Славеніі, Славакіі

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перакананы, што намер Расеі разгарнуць ядзерную зброю ў Беларусі сьведчыць пра няўдалую сустрэчу расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна зь лідэрам Кітая Сі Цзіньпінам.

Пра гэта Зяленскі заявіў на прэс-канфэрэнцыі па выніках Бучанскага саміту па справядлівасьці і адказнасьці за расейскую агрэсію, у якім па відэасувязі ўдзельнічалі прадстаўнікі 47 дзяржаў і арганізацый, піша УНІАН.

Заявы аб разьмяшчэньні расейскай ядзернай зброі ў Беларусі сьведчаць пра поўную страту якой-небудзь субʼектнасьці Аляксандрам Лукашэнкам, лічыць Зяленскі, які назваў беларускага лідэра «самаабвешчаным прэзыдэнтам».

«Я думаю, што ён больш не вырашае, якая зброя знаходзіцца на яго тэрыторыі», — сказаў Зяленскі.

Прэзыдэнт Украіны таксама асудзіў дзеяньні Пуціна, які «не шкадуе нашых людзей і забівае іх» ды «ня лічыць і сваіх».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Радзе бясьпекі ААН прадстаўнікі Расеі і Беларусі заявілі, што кантроль над ядзернай зброяй будзе ў Масквы
  • З пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў Крамлі неаднаразова пагражалі Ўкраіне ўжываньнем ядзернай зброі.
  • 25 сакавіка Пуцін заявіў, што Расея разьмесьціць сваю тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.
  • Лукашэнка абгрунтоўваў разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі патрэбай захаваньня сувэрэнітэту і незалежнасьці краіны. Ён таксама зазначыў, што аддаў распараджэньне вайскоўцам неадкладна аднавіць пляцоўкі, на якіх былі разьмешчаныя ядзерныя боегалоўкі.
  • Віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі, высокі прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Жузэп Бурэль прыгразіў Расеі новымі санкцыямі ў сувязі з магчымым разьмяшчэньнем ядзернай зброі ў Беларусі і падкрэсьліў пэрсанальную адказнасьць Беларусі за гэта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падыход „пачакаем і ўбачым“ не працуе». Ціханоўская заклікала Раду бясьпекі ААН прадухіліць разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як NATO адкажа на расейскую ядзерную зброю ў Беларусі? Меркаваньне былога прадстаўніка Альянсу ў Маскве
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Радзе бясьпекі ААН прадстаўнікі Расеі і Беларусі заявілі, што кантроль над ядзернай зброяй будзе ў Масквы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін адводзіць пагрозу ад Расеі і падстаўляе пад удар Беларусь, — думка вайсковага экспэрта Фёдарава