Француская фэдэрацыя фэхтаваньня адмовілася прымаць этап чэмпіянату сьвету ў фэхтаваньні з прычыны допуску на спаборніцтвы беларускіх і расейскіх спартоўцаў.
«У сувязі зь немагчымасьцю задаволіць просьбы Міжнароднай фэдэрацыі фэхтаваньня (FIE), якія датычацца прыёму расейскіх і беларускіх спартоўцаў на этапе Кубку сьвету ў фэхтаваньні на шпагах сярод мужчын, заплянаванага на 19-21 траўня ў Сэн-Мор-дэ-Фасэ, Фэдэрацыя фэхтаваньня Францыі са шкадаваньнем паведамляе пра адмену Challenge Monal у 2023 годзе», — гаворыцца ў заяве францускай фэдэрацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне скасавалі этап Кубка сьвету ў фэхтаваньні, бо да спаборніцтваў дапусьцілі спартоўцаў зь Беларусі і Расеі- 2 сакавіка 2022 году расейскіх і беларускіх спартоўцаў часова адхілілі ад удзелу ў турнірах пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі фэхтаваньня з прычыны поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.
- 10 сакавіка Міжнародная фэдэрацыя фэхтаваньня дазволіла спартоўцам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах у нэўтральным статусе.
- 16 сакавіка Нямеччына скасавалі правядзеньне этапу Кубка сьвету ў фэхтаваньні сярод жанчын, які мусіў прайсьці 5-6 траўня ў Таўбэрбішафсгайме, праз допуск расейскіх і беларускіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў.
- З гэтай жа прычыны 20 сакавіка Фінская фэдэрацыя фэхтаваньня і сучаснага пяцібор'я адмовілася праводзіць заплянаваны на верасень у фінскім Турку турнір па фэхтаваньні.
- 30 сакавіка Данія адмовілася ад правядзеньня міжнароднага турніру ў фэхтаваньні ў Капэнгагене праз допуск расейскіх і беларускіх спартоўцаў.