Падчас «пасланьня да народу і парлямэнту» 31 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што згодны абмяняць палітвязьня, журналіста, актывіста польскай меншасьці Анджэя Пачобута, але толькі на Паўла Латушку і на чальцоў народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК).
Павал Латушка адрэагаваў на гэтыя словы, але выставіў сустрэчную прапанову, заявіўшы пра яе на тэлеканале «Белсат».
«Ад свайго імя і ад імя мужчынскай часткі каманды НАК: мы згодныя на абмен. Але ў нас свая прапанова: мы гатовыя правесьці абмен Паўла Латушкі і мужчынскай часткі каманды НАК на ўсіх палітзьняволеных Беларусі», — заявіў Латушка.
На 31 сакавіка ў Беларусі 1475 палітзьняволеных, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы кажуць, што зьняволеных з палітычных прычын болей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ў «пасланьні да народу і парлямэнту» заявіў, што аддаў распараджэньне аднавіць пляцоўкі, дзе былі разьмешчаныя ядзерныя боегалоўкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае пасярэдніцтва трэціх краін для абыходу заходніх санкцый