Швэцыя і Фінляндыя ў 2022 годзе адмовіліся ад традыцыйнага нэўтралітэту на фоне ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг 31 сакавіка ў твітэры заявіў, што Фінляндыя афіцыйна ўступіць у NATO ў «найбліжэйшыя дні».
Парлямэнт Турэччыны 30 сакавіка ратыфікаваў заяўку Фінляндыі на ўступленьне ў NATO. Гэта было апошняй перашкодай на шляху гэтай скандынаўскай краіны ў заходні вайсковы альянс:
«Усе 30 членаў NATO ратыфікавалі пратакол аб уступленьні, — канстатаваў Столтэнбэрг 31 сакавіка. — Фінляндыя афіцыйна ўступіць у наш альянс у найбліжэйшыя дні».
У твіце, апублікаваным пасьля галасаваньня Турэччыны 30 сакавіка, Столтэнбэрг указаў, што ўключэньне Фінляндыі ў альянс «зробіць усю сям’ю NATO больш моцнай і бясьпечнай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Фінляндыі падпісаў законы аб уступленьні ў NATO ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінляндыя будуе трохмэтровы плот на мяжы з Расеяй, асьцерагаецца наплыву мігрантаў