Амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal апублікавала рэдакцыйны артыкул, прысьвечаны затрыманьню свайго карэспандэнта Эвана Гершковіча ў расейскім Екацярынбурзе.
Рэдакцыя заклікала адміністрацыю Джо Байдэна дабівацца вызваленьня журналіста, а таксама разгледзець магчымасьць «дыпляматычнай і палітычнай эскаляцыі» з Расеяй.
«Высылка амбасадара Расеі з ЗША, а таксама ўсіх расейскіх журналістаў, якія працуюць тут, будзе мінімумам, якога можна чакаць. Першы абавязак ураду ЗША — абараняць сваіх грамадзян, і цяпер шмат урадаў лічаць, што могуць бяскарна арыштоўваць і кідаць у турмы амэрыканцаў», — адзначаецца ў матэрыяле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Екацярынбурзе затрымалі амэрыканскага карэспандэнта WSJ. Яго абвінавачваюць ў «шпіянажы»Эван Гершковіч стаў першым з 1986 году амэрыканскім журналістам, якога Масква абвінаваціла ў шпіянажы. Яшчэ ў савецкія часы праз аналягічнае абвінавачаньне затрымлівалі журналіста Ніка Данілава.