У супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музэю-запаведніка прайшлі ператрусы, некалькі чалавек затрыманыя.
Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле папярэдніх зьвестак, затрымалі восем чалавек, сярод іх былая дырэктарка ўстановы Тамара Джумантаева і кандыдат філязофскіх навук Ігар Бортнік.
Паведамляецца, што ў некаторых затрыманых забралі кампутарную тэхніку, ім закідаецца нібыта распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі, камэнтары і лайкі ў сацыяльных сетках.