Па даручэньні кіраўніка МУС супрацоўнікі міліцыі дадуць «жорсткую ацэнку дзеяньням асоб, якія дапускаюць грубыя парушэньні ПДР», піша «Вясна» з спаслыкай на тэлеграм-канал сілавікоў.
Так, па інфармацыі ГУБАЗіКу, пад «грубымі парушэньнямі» будуць мецца на ўвазе таксама ўсе парушэньні дарожных правілаў, зьвязаныя з «экстрэмізмам»:
«Тыя, хто раней прыцягваліся за спыненьне на праезнай частцы, падачу сыгналу або дэманстрацыю з аўта забароненай сымболікі, будуць узятыя на асаблівы ўлік і старанна правераныя на прадмет выкарыстаньня транспарту ў адпаведнасьці з законам».
Па інфармацыі праваабаронцаў, кожны месяц адбываюцца судовыя працэсы за «пікетаваньне» бел-чырвона-белай сымболікай на аўтамабілях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спэцапэрацыю зрабілі». У жыхара Наваградку забралі машыну, бо ён не сплаціў штрафу за мітынг ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілёўца арыштавалі за рэпост з Tut.by. Лекарку аштрафавалі за герб Літвы на аўтамабілі. Хроніка перасьледу 13 лістапада