Як паведамляе Al-Jazeera, сьмяротнік спрабаваў пранесьці выбухоўку ў будынак міністэрства. Ён быў спынены службай аховы, але боезапас пасьпеў здэтанаваць. Загінулі ня менш як шэсьць чалавек, ёсьць параненыя.
Па словах прадстаўніка кабульскай паліцыі Халіда Задрана, сярод пацярпелых — як мінімум тры паліцыянты. Сама меней 12 чалавек дастаўленыя ў бальніцы, сярод іх ёсьць дзіця. На момант публікацыі ніводная арганізацыя яшчэ не ўзяла на сябе адказнасьць за выбух.
Урадавы квартал Кабулу не першы раз зазнае тэрарыстычны напад. 11 студзеня там жа, каля будынку МЗС, падарваўся сьмяротнік. Загінулі 20 чалавек. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе арганізацыя «Ісламская дзяржава», напісаўшы пра гэта ў тэлеграм-канале сваёй службы навін Amaq.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» забараніў дапускаць жанчын да ўступных іспытаў у ВНУ