З пункту гледжаньня Кампаніі за забарону ядзернай зброі (ICAN), разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі можа прывесьці да катастрофы. У Жэнэве адзначылі, што плян прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна зьяўляецца «надзвычай небясьпечнай эскаляцыяй», піша Tagesschau.
Гэта павялічвае верагоднасьць прымяненьня такой зброі.
«У кантэксьце вайны ва Ўкраіне рызыка памылковай ацэнкі або няправільнай інтэрпрэтацыі надзвычай высокая».
Арганізацыя нагадала, што Дамова аб забароне ядзернай зброі (TPNW) забараняе дзяржавам дапускаць замежную ядзерную зброю на сваю тэрыторыю.
Пагадненьне, прынятае ў 2017 годзе, на сёньня падпісалі 92 краіны. Сярод іх няма Расеі і Беларусі. Не пагадзіліся таксама дзяржавы, якія маюць базы ядзернай зброі ЗША — Нямеччына, Бэльгія, Італія, Нідэрлянды і Турэччына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада бясьпекі Ўкраіны: «Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі»Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у эфіры тэлеканала «Россия-24» 25 сакавіка адзначыў, што 1 ліпеня ў Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі.
Па словах Пуціна, Аляксандр Лукашэнка ўжо доўгі час прасіў яго разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Акрамя таго, Масква ўжо перадала Менску ракетны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць гэтую зброю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта спроба запалохаць Захад». Экспэрт у бясьпецы аналізуе заяву Пуціна пра вяртаньне ядзернай зброі ў Беларусь