«Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Гэта чарговы эпізод запалохваньня адчувальнага да ядзернай тэматыкі Захаду, але пры гэтым павольнага аншлюсу Беларусі. Бясьпека ядзернага арсэналу ў выпадку неабходнасьці можа апраўдаць расейскую інтэрвэнцыю (у Беларусь — РС)». — напісаў Эбэрхард.
Уладзімір Пуцін заявіў сёньня, што Расея разьмесьціла ў Беларусі 10 самалётаў, здольных несьці тактычную ядзерную зброю. А да 1 ліпеня, па яго словах, у Беларусі скончыцца будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Пуцін дадаў, што Лукашэнка даўно ставіць пытаньне аб разьмяшчэньні ў Беларусі расейскай тактычнай ядзернай зброі. Пуцін заявіў, што зброю Беларусі Расея не перадасьць, але разьмесьціць сваю на тэрыторыі краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю