Імпрэзы да Дня Волі плянуюцца ў розных краінах сьвету: Польшчы, Украіне, Грузіі, Чэхіі, Нямеччыне, Бэльгіі, Нідэрляндах, Швэцыі, ЗША, Канадзе і інш.
Раніцай з Днём Волі беларусаў павіншавалі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла і дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад нас залежыць нашая будучыня — ад кожнага й кожнай з нас!» Старшыня Рады БНР павіншавала беларусаў з Днём Волі. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыйшла нашая чарга абараніць сябе». Ціханоўская падзякавала беларусам і павіншавала іх з Днём ВоліЗ заявай з нагоды беларускага Дня Волі, які ў Эўропе адзначаюць як Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю, таксама прадстаўнік Эўразьвязу ў замежнай палітыцы Жузэп Бурэль.
«Беларускі народ — крыніца натхненьня для ўсіх нас і карыстаецца поўнай падтрымкай Эўрапейскага Зьвязу. Мы будзем і надалей салідарныя і будзем падтрымліваць беларускі народ, які імкнецца да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі», — гаворыцца ў заяве Бурэля:
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі народ — крыніца натхненьня для ўсіх нас», — кіраўнік Эўрапейскай дыпляматыі Жузэп БурэльЧасовы павераны ў справах ЗША Рубен Аруцюнян павіншаваў беларусаў з Днём волі зь Менску — ён запісаў зварот каля будынку на вуліцы Валадарскага, дзе прымалася трэцяя ўстаўная грамата БНР.
Эўрапейская служба зьнешніх дзеяньняў таксама падтрымала беларусаў у Дзень Волі:
«Супраць бесьперапыннага перасьледу з боку рэжыму, народ Беларусі працягвае змаганьне за сваю свабоду і захаваньне сваіх асноўных правоў. Мы #StandWithBelarus сёньня і кожны дзень», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства ў Твітэры.
Зь Беларусі віншаваньне суайчыньнікам перадалі беларускія пэнсіянэркі:
У сталіцы Літвы Вільні раніцай ля будынка Сэйму ўзьнялі нацыянальны гістарычны бел-чырвона-белы сьцяг, а беларусы горада зладзілі ля будынку ранішні мітынг.
«Віншуем беларускі народ з Днём Волі! Я спадзяюся, што неўзабаве ён будзе адзначацца ў дэмакратычнай Беларусі, адзначаючы мужнасьць і рашучасьць свабодалюбівых беларусаў, якія адстойвалі свае дэмакратычныя правы і выказвалі падтрымку Ўкраіне ў барацьбе супраць расейскай агрэсіі», — заявіла з гэтай нагоды прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У гонар Дня Волі і міжнароднага Дня салідарнасьці зь Беларусьсю ля будынку Сейму Літвы ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг. Фота«Сёньня, у 105-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, мы ўзьнялі яе гістарычны сьцяг, які сымбалізуе супраціў крываваму рэжыму Лукашэнкі. Мы падтрымліваем Беларусь і і беларусаў, нястомна змагаюцца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека», — заявіла з гэтай нагоды МЗС Літвы.
Пасьля беларусы Вільні наведалі капліцу на могілках Росы, дзе пахаваныя беларускія паўстанцы 1863–1864 гадоў.
Па вуліцах Вільні таксама прайшоў аўтапрабег пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Таксама беларусаў павіншавалі ўлады 2 польскіх гарадоў: бел-чырвона-белыя сьцягі ўзьнялі на будынку мэрыі Элку і на бальконе Гасьцявога Палаца па вул. Кіліньскага ў Беластоку.
«Тысячы ў Беларусі апынуліся за кратамі рэжыму Лукашэнкі, і будзе значна больш, калі мы ня будзем супрацьстаяць яму. У памяць пра Дзень Волі мы хочам выказаць нашу нязьменную салідарнасьць з усімі, хто змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь», — заявіла Міністэрства замежных спраў Польшчы ў Твітэры.
Беларусы Варшавы сабраліся ў гістарычным цэнтры горада, каб потым прайсьці маршам. З прамовай выступае Зянон Пазьняк:
Беларусы Грузіі выйшлі сьвяткаваць Дзень Волі ў Тбілісі:
«Вольны Хор» павіншаваў суайчыньнікаў з Днём Волі выкананьнем «Пагоні»:
А творчае аб'яднаньне «ТутэйшыЯ» прэзэнтавалі да Дня Волі відэа стварэньня муралу ў Аўстрыйскай сталіцы з выявай Пагоні і словамі «Freedom» і «Belarus»:
Беларусы Чэхіі наведалі Альшанскія могілкі ў Празе, дзе пахаваныя былыя прэзыдэнты Рады БНР.