Адпаведнае рашэньне прыняў суд Добрускага раёну 16 сакавіка, піша «Гомельская Вясна».
Дакумэнтальная аповесьць Анатоля Гатоўчыца «Адысея капітана БНР» прысьвечаная выбітнаму змагару беларускага нацыянальнага адраджэньня ў паваенны час Цімоху Акімавічу Вострыкаву, піша kamunikat.org. Ягоны драматычны лёс складаўся пад націскам бальшавіцкай калектывізацыі, ваеннага ліхалецьця, вымушаных уцёкаў у эміграцыю і нарэшце, вяртаньня на радзіму на борце амэрыканскага самалёта з парашутам за плячыма ў 1952 годзе — каб дамагацца незалежнасьці Беларусі. Кніга падрыхтаваная на аснове ўспамінаў Цімоха Вострыкава «Мая споведзь», выдадзеных у «Запісах БІНіМ», ягоных прыжыцьцёвых інтэрвію, кнігі Янкі Запрудніка «Дванаццатка», дасьледаваньня Антона Рудака «Беларусы на службе ЦРУ. AEQUOR: група Вострыкава».
Анатоль Гатоўчыц — вядомы гомельскі журналіст, які працаваў у шматлікіх незалежных выданьнях, стаяў ля вытокаў БАЖ. За сваю журналісцкую дзейнасьць неаднойчы зазнаў перасьлед уладаў.
Таксама, паводле «Вясны», «экстрэмісцкі» сьпіс папоўнілі:
- тэлеграм-суполкі і чаты «Красная точка», «Публичные призывы», «безЛУКА», «STOP LUKA (без цензуры)», «Борисов для жизни, резервный чат», «Клуб 70», «Право на восстание», «Навоша», «#Разрушим_тюрьмы — #Free_Emelianov», «Р У Х», «Верхний шкаФчик», «Референдум и Право»;
- тыкток-акаўнт «Беларускi Гаюн»;
- інстаграм-акаўнты «borisov_on», «belarusinuk», «belarusla», «supolka_bel_wro»;
- суполка «ЎКантакце» «Рэгіянальная газета — RH.BY»;
- фэйсбук-профіль «Yerafeyeu Mikhail (Міхась)»;
- ютуб-старонка «Р У Х».
МУС дадало ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 34 чалавекі, цяпер у ім 2596 прозьвішчаў
Міністэрства ўнутраных спраў 24 сакавіка ўключыла яшчэ 34 чалавекі ў пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці». Агулам у сьпісе ўжо 2596 прозьвішчаў, піша BPN.
У сьпіс, сярод іншага, унесены журналіст Дзьмітры Лукша (асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі), яго жонка Паліна Палавінка (2,5 года), а таксама Дзяніс Яроўскі (1,5 года) і відэаапэратар Канстанцін Ніканораў (3 гады абмежаваньня волі па месцы жыхарства), якія праходзілі па адной справе і прызнаныя палітвязьнямі.
Таксама МУС унесла ў «сьпіс экстрэмістаў» палітзьняволенага інжынэра-праграміста Вікторыю Ждановіч (1 год пазбаўленьня волі), дэпартаванага з Расеі палітвязьня Юрыя Касьцюка (4 гады зьняволеньня), беларускага самэлье Аляксандра Кульбачку і інш.