У Менску перад Днём Волі здымаюць з кансэрвацыі ўзбраеньне і вайсковую тэхніку адной з мэханізаваных брыгад

Адна з мэханізаваных брыгад беларускай арміі. Архіўнае фота

«Плянуецца зьняць з захаваньня ўзбраеньне, вайсковую і спэцыяльную тэхніку, з наступным зьдзяйсьненьнем маршу ў прызначаны раён», — адзначаецца ў паведамленьні Мінабароны Беларусі.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што з 24 сакавіка адзін з падразьдзелаў матэрыяльнага забесьпячэньня 120-й асобнай мэханізаванай брыгады «прыводзіцца ў гатоўнасьць да выкананьня задач паводле прызначэньня».

«Плянуецца зьняць з захаваньня ўзбраеньне, вайсковую і спэцыяльную тэхніку, з наступным зьдзяйсьненьнем маршу ў прызначаны раён», — адзначаецца ў паведамленьні Мінабароны Беларусі.

Імаверна, гаворка ідзе пра адзін з падразьдзелаў 120-й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады, якая дысьлякуецца ва Ўруччы.

У брыгадзе два танкавыя батальёны, тры мэханізаваныя батальёны, выведны батальён, адна артылерыйская група, батальён сувязі, інжынэрна-сапёрны батальён, адзін рамонтны і матэрыяльнага забесьпячэньня, а таксама мэдычная рота.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менскай вобласьці з 20 сакавіка правяраюць узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны

Раней Свабода паведамляла, што напярэдадні 25 сакавіка ў розных рэгіёнах Беларусі сілавікі праяўляюць цікавасьць да былых палітвязьняў і ўдзельнікаў пратэстаў. Яны не хаваюць, што прычына цікавасьці зьвязаная з надыходам 105-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падрыхтоўка да Дня Волі». У рэгіёнах адбываюцца масавыя затрыманьні, «прафіляктычныя гутаркі» і вобшукі