ПЦ «Вясна» паведамляе, што палітвязьнямі прызнаныя Максім Сташулёнак, Ірына Савашынская, Канстанцін Зарэмба, Альберт Гарбуз, Максім Сеньнік, Вольга Гладкая, Уладзіслаў Шукан, Дзьмітрый Юртаеў, Мікіта Нядзелька, Натальля Селях, Максім Палітаў, Аляксандар Несьцярэнка.
Усе яны абвінавачваюцца ці асуджаныя па арт. 342 КК («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
Праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы пэрыяд, спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзян краіны.
Акрамя «Вясны» заяву падпісалі «Прававая ініцыятыва», Lawtrend, Беларускі ПЭН, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Офіс па правах людзей з інваліднасьцю, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі спыніцца лукашэнкаўскі тэрор? Рэпрэсіі сталі спосабам існаваньня рэжыму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 сакавіка: затрыманьні ў Берасьці, звальненьні ў Віцебску, 2 гады калёніі за адміністраваньне чату