Пачатак у 9 гадзін паводле вашынгтонскага часу (гэта 16:00 па Менску).
Сёлета асноўнымі тэмамі канфэрэнцыі будуць: 1) вырашальны год для адзінай і свабоднай Эўропы, (2023-і як акно гістарычнай магчымасьці для пашырэньня ЭЗ і NATO); 2) сусьветная арэна барацьбы за свабоду і будучыню дэмакратыі.
Уступнае слова скажуць Нэнсі Пэлосі, сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША з 2007-га па 2011-ы і з 2019-га па 2023-і, і Сьвятлана Ціханоўская, лідэр дэмакратычнай Беларусі.
У панэлі па першай тэме — «2023-і як акно гістарычнай магчымасьці для пашырэньня ЭЗ і NATO» — выступяць:
- Жыгімантас Павільёніс, старшыня Камітэту замежных справаў Сэйму Літоўскай Рэспублікі, заснавальнік Форуму Каліноўскага;
- Радаслаў Фогель, старшыня Камітэту ў замежных справах Сэйму Рэспублікі Польшча;
- Аляксандар Меражко, старшыня Камітэту замежнай палітыкі і міжпарлямэнцкага супрацоўніцтва Вярхоўнай Рады Ўкраіны;
- Лаўрынас Кашчунас, старшыня Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны Сэйму Літоўскай Рэспублікі;
- Ганна Фатыга, член Эўрапейскага парлямэнту;
- Дэйман Уілсан, прэзыдэнт Нацыянальнага фонду за дэмакратыю;
- Ніно Яўгенідзэ, выканаўчы дырэктар Цэнтру дасьледаваньняў эканамічнай палітыкі.
Мадэратар дыскусіі — Ян Бжэзінскі, старшы навуковы супрацоўнік Атлянтычнай рады, былы намесьнік памочніка міністра абароны па Эўропе і палітыцы NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская правяла першыя сустрэчы ў час візыту ў Вашынгтон і заклікала прызначыць спэцпрадстаўніка ЗША па БеларусіУ другой панэлі — «Сусьветная арэна барацьбы за свабоду і будучыню дэмакратыі» — выступяць:
- Майк Тэрнэр, старшыня Камітэту ў выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША;
- Марыё Дыяс-Баларт, камітэт Палаты прадстаўнікоў па асыгнаваньнях, старшыня падкамітэту па дзяржаўных, замежных апэрацыях і сумежных праграмах (SFOPS);
- Павэл Фішэр, старшыня Камітэту ў замежных справах, абароне і бясьпецы Сэнату Чэскай Рэспублікі;
- Пабла Гіспан, намесьнік старшыні Камітэту ў эўрапейскіх справах Кангрэсу дэпутатаў Каралеўства Гішпанія;
- Сяо Бі-хім, прадстаўніца Тайваня ў ЗША;
- Дэніэл Твінінг, прэзыдэнт Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту;
- Дэрэк Мітчэл, прэзыдэнт Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту;
- Роза Марыя Пая Асэвэда, кубінская актывістка барацьбы за свабоду і правы чалавека;
- Х’юга Антоніё Ача, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтру бясьпечнага свабоднага грамадзтва;
- Сэнатар Робэрт Мэнэндэс, старшыня Камітэту Сэнату ЗША ў міжнародных адносінах.
Дыскусію будзе мадэраваць Жыгімантас Павільёніс. Ён жа выступіць з заключным словам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Варшаўскім унівэрсытэце прайшла канфэрэнцыя салідарнасьці з Алесем Бяляцкім. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта зойме час, але важна, каб працэс быў запушчаны», — Вячорка пра выдачу ордэра суду ў Гаазе на арышт Лукашэнкі