Яго абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП («непадпарадкаваньне»).
Адваката Арцёма Сямʼянава арыштавалі на 15 дзён, паведамляе «Медиазона» з спасылкай на блізкіх аднаго зь яго падабаронных.
Сямʼянава затрымалі на пачатку гэтага тыдня падчас «аблавы» на адвакатаў, які працавалі з палітзьняволенымі.
Арцём Сямʼянаў сярод іншых абараняў Валянціна Стэфановіча, Аляксандра Францкевіча, Тацьцяну Кузіну, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса і шмат каго зь іншых палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі адвакатаў, якія абаранялі Стэфановіча, Лосіка, Белавуса ды іншых палітвязьняў