Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйныя скаргі Ягора Лебядка і Дар’і Лосік

Дар'я Лосік

21 сакавіка разглядаліся адразу дзьве скаргі вядомых палітзьняволеных.

Вярхоўны суд 21 сакавіка разгледзеў апэляцыйныя скаргі вайсковага аглядальніка Ягора Лебядка і жонкі палітвязьня Ігара Лосіка Дар’і Лосік.

Скаргі пакінуты без задавальненьня. Прысуды, такім чынам, набылі моц.

У сьнежні мінулага году Ягор Лябядок атрымаў пакараньне ў 5 гадоў калёніі за інтэрвію незалежнаму СМІ, якое ўлады прызналі «экстрэмісцкім».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковага экспэрта Ягора Лебядка асудзілі на 5 гадоў калёніі за інтэрвію

У студзені сёлета Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады калёніі паводле артыкулу за садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Так яе вырашылі пакараць за інтэрвію рэдакцыі, якую МУС Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Раней паведамлялася аб праблемах зь ліставаньнем палітзьняволеных сужэнцаў Ігара і Дар'і Лосікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: палітзьняволены  журналіст Свабоды Ігар Лосік зрабіў спробу суіцыду ў калёніі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеную Дарʼю Лосік, якую асудзілі на 2 гады калёніі, перавялі ў баранавіцкі СІЗА