Баўгарскія паштары паведамляюць, што гэта часова.
Пошта Баўгарыі анансавала, што часова ня будзе прымаць пасылкі для адпраўкі на тэрыторыі Беларусі і Расеі. Адпаведную аб’яву апублікавалі на сайце кампаніі.
Мера часовая. Яна закране ўсе віды пасылак, растлумачылі прадстаўнікі арганізацыі.
Прычынай такой паўзы называюць зьмяншэньне магчымасьцяў транспартаваньня, ад чаго пошта назьбіралася ў транзытным аэрапорце.
Кліентам абяцаюць паведаміць, калі сытуацыя нармалізуецца і адпраўка пасылак адновіцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці даходзіць у Беларусь пошта зь іншых краін? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне выпусьцілі канвэрт і марку, прысьвечаныя Алесю Бяляцкаму. ФОТА