Як сьцьвярджае прэс-служба Крамля, Пуцін прыляцеў у Марыюпаль на вэрталёце і аб’ехаў горад за стырном аўтамабіля ў суправаджэньні намесьніка старшыні ўраду РФ Марата Хуснуліна.
«РИА Новости» публікуе відэа, на якім Пуцін і віцэ-прэмʼер Марат Хуснулін едуць у машыне — як сьцьвярджаецца, па анэксаваным Марыюпалі.
Відэа зьнятае пасьля надыходу цемры, таму за разгледзець на ім нешта амаль немагчыма. У другой частцы змантаванага відэа віцэ-прэмʼер РФ паказвае Пуціну нейкі будынак — сьцьвярджаецца, што гэта адрэстаўраваная пасьля масіраваных абстрэлаў філярмонія. Калі менавіта было зьнятае відэа — невядома.
Сьцьвярджаецца, што Пуцін «агледзеў берагавую лінію ў раёне яхт-клюба, будынак тэатра і памятныя мясьціны, а ў мікрараёне „Неўскі“ паразмаўляў зь мясцовымі жыхарамі».
Расейскія прапагандысцкія СМІ паказалі відэа, на якім Пуцін нібыта размаўляе з жыхарамі Марыюпаля каля новага дому. На відэа яны «дзякуюць за перамогу» і кажуць, што «цяпер у нас тут маленькі кавалачак раю».
Гэта першая паездка прэзыдэнта Расеі на акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны пасьля пачатку вайны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін прыехаў у анэксаваны Крым — упершыню з пачатку вайны