Сябрамі кіруючага органа аказаліся бадай што самы вядомы беларускі прапагандыст з СТВ Рыгор Азаронак і гендырэктар праўладнага агенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў, а таксама — міністры сельскай гаспадаркі Ігар Брыло і антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Аляксей Багданаў, перадае «Мінск-Навіны».
Узначаліў новую партыю дзейны кіраўнік аднайменнай грамадзкай арганізацыі Алег Раманаў, доктар філязофскіх навук з Горадні, які вядомы «зачысткай» выкладчыкаў у полацкім ўнівэрсытэце. Яго абралі адзінагалосна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такі Алег Раманаў, які замяніў Генадзя Давыдзьку на пасадзе кіраўніка «Белай Русі»18 сакавіка зацьвердзілі таксама статут і праграму партыі ўлады «Белая Русь». На ўстаноўчы зьезд у Менск прыехалі каля 1 тысячы дэлегатаў.
«Белая Русь» — гэта праўладны дзяржаўны рух, які падтрымлівае Лукашэнку. Грамадзкую арганізацыю з такой назвай у Беларусі стварылі ў 2007 годзе.
15 гадоў Лукашэнка быў супраць стварэньня «партыі ўлады».
«Чаму ж цяпер Лукашэнка даў згоду на стварэньне „партыі ўлады“? Што здарылася? А здарылася тое, што зьмяняецца прырода ўлады. Адбываецца эвалюцыя аўтарытарнага рэжыму ў таталітарны», — патлумачыў зьмены палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка даў згоду на стварэньне «партыі ўлады». Дзеля чаго?